
Калі вы збіраеце інфармацыю для нейкага даследвання, паўстае пытанне - як захоўваць вэб-дакументы?
Можна захоўваць старонкі сайтаў на хард-дыску або дыскеце. Можна захоўваць толькі спасылкі на іх - рабіць “закладкі” у браузэры (”Bookmarks / Закладкі / Избранное”). Але скарыстацца закладкамі можна будзе толькі з вашага кампутара. А калі трэба працаваць за іншым, дзе няма вашых закладак?
Дапамагчы могуць вэб-сервісы для захоўвання спасылак (”social bookmarking services - сацыяльныя “закладачныя” сервісы”).
Адзін з іх — http://del.icio.us, які дазваляе не проста захоўваць спасылкі, але дадаваць іх апісанне і арганізоўваць па катэгорыях (”тэгах” - tags).
Напрыклад, спасылку на сайт Сусветнай Гандлёвай Арганізацыі (WTO), можна занесці ў такія катэгорыі:
А спасылку на мэмарандум Сусветнага Банка аб эканоміцы Беларусі можна занесці ў катэгорыі:
Гэта дасць магчымасць праглядаць спасылкі па асобных катэгорыях.
Самае прыемнае: шукаць можна не толькі па сваіх спасылках — але па ўсім масіве закладак, якія захоўваюць усе карыстальнікі del.icio.us. Бо гэта не проста вашая асабістая “капілка спасылак”, а вэб-каталог, які складае кожны з карыстальнікаў.
Шукаць можна па асобных катэгорыях:
del.icio.us/tag/trade
http://del.icio.us/tag/маркетинг
або па спалучэнню катэгорый:
del.icio.us/tag/wto+trade
Таксама, на кожную катэгорыю можна падпісацца па RSS — каб атрымліваць ўсе новыя спасылкі ў гэтай катэгорыі.
Напрыклад: http://del.icio.us/rss/tag/trade
Зарэгістравацца на del.icio.us вельмі проста.
Для нашых студэнтаў мы завялі агульны акаунт: del.icio.us/meo. Калі вы хацелі б дадаць туды некалькі спасылак, звяртайцеся па пароль: admin@gorki-meo.org.
Гл.таксама: Absolutely Del.icio.us - Complete Tool Collection
[Працуе на WordPress ]
[ Дызайн і тэхнічная падтрымка — gorki-meo.org ]
Няма каментарыяў.