
Блок, мэта якога навучыць будучага эканаміста карыстацца інфармацыйнымі і камунікацыйнымі тэхналогіямі, з’яўляецца часткай навучальнага курса па дысцыпліне “Міжнародныя эканамічныя адносіны” для студэнтаў 3-4 курса.
Курс прадугледжвае лекцыю, некалькі практычных заняткаў з выкладчыкам, індывідуальныя кансультацыі і вялікі аб’ём самастойнай працы.
1. Выбар тэмы даследвання (артыкула, эсэ, курсавой працы).
2. Знаёмства з асноўнымі інтэрнэт-крыніцамі эканамічнай інфармацыі:
3. Вывучэнне метадаў пошуку і адбору найбольш актуальнай і рэлевантнай інфармацыі па тэме.
4. Распрацоўка плана даследвання. Вызначэнне відаў інфармацыі, якая спатрэбіцца ў працэсе даследвання:
5. Вылучэнне крытэрыяў адбору рэлевантнай інфармацыі (па часе публікацыі, ступені даверу да першакрыніцы і г.д. ). Вызначэнне ключавых словаў па абранай тэме (тэрміны, якія будуць уводзіцца ў пошукавую сістэму). Фармаванне прыкладных пошукавых запытаў.
6. Выбар асноўных і дадатковых крыніц інфармацыі па абранай тэме.
7. Выбар спосабаў збору інфармацыі:
8. Збор інфармацыі:
9. Выбар спосабаў захоўвання інфармацыі:
10. Аналіз якасці і рэлевантнасці інфармацыі. Адказ на пытанні:
11. Праца з атрыманай інфармацыяй. Выкананне даследвання і падрыхтоўка публікацыі (артыкула, рэферата, курсавой працы). Калі публікацыя мае вялікі аб’ём – падрыхтоўка яе рэферата або рэзюмэ.
12. Знаёмства з аўтаматызаванай сістэмай вэб-публікацый - “блогам”. (Вучэбны блог на базе сістэмы “WordPress” размешчаны па адрасе http://gorki-meo.org/blog )
13. Знаёмства з асноўнымі правіламі афармлення артыкула — з улікам спецыфікі вэб-асяроддзя і патрабаванняў чытача. (Правільны падзел тэксту на абзацы, выдзяленне ключавых момантаў, афармленне спісаў і табліц, ілюстрацыі, спасылкі на крыніцы дадатковай інфармацыі.)
14. Публікацыя свайго артыкула (рэферата).
15. Удзел у абмеркаванні публікацый сваіх калег. Адказ на заўвагі адносна сваёй публікацыі. (Падпіска на каментарыі праз e-mail або RSS).
[Працуе на WordPress ]
[ Дызайн і тэхнічная падтрымка — gorki-meo.org ]
Няма каментарыяў.