
Блок, мэта якога навучыць будучага эканаміста карыстацца інфармацыйнымі і камунікацыйнымі тэхналогіямі, з’яўляецца часткай навучальнага курса па дысцыпліне “Міжнародныя эканамічныя адносіны” для студэнтаў 3-4 курса.
Курс прадугледжвае лекцыю, некалькі практычных заняткаў з выкладчыкам, індывідуальныя кансультацыі і вялікі аб’ём самастойнай працы.
Калі вы збіраеце інфармацыю для нейкага даследвання, паўстае пытанне - як захоўваць вэб-дакументы?
Можна захоўваць старонкі сайтаў на хард-дыску або дыскеце. Можна захоўваць толькі спасылкі на іх - рабіць “закладкі” у браузэры (”Bookmarks / Закладкі / Избранное”). Але скарыстацца закладкамі можна будзе толькі з вашага кампутара. А калі трэба працаваць за іншым, дзе няма вашых закладак?
Дапамагчы могуць вэб-сервісы для захоўвання спасылак (”social bookmarking services - сацыяльныя “закладачныя” сервісы”).
Адзін з іх — http://del.icio.us, які дазваляе не проста захоўваць спасылкі, але дадаваць іх апісанне і арганізоўваць па катэгорыях (”тэгах” - tags).
Напрыклад, спасылку на сайт Сусветнай Гандлёвай Арганізацыі (WTO), можна занесці ў такія катэгорыі:
А спасылку на мэмарандум Сусветнага Банка аб эканоміцы Беларусі можна занесці ў катэгорыі:
Гэта дасць магчымасць праглядаць спасылкі па асобных катэгорыях.
[Працуе на WordPress ]
[ Дызайн і тэхнічная падтрымка — gorki-meo.org ]