Бібліятэка сайта gorki-meo.org
Гісторыя Беларусі. Метадычныя ўказанні для семінарскіх заняткаў.
Для студэнтаў завочнага навучання ўсіх спецыяльнасцяў.
Гэта метадычка была забаронена адміністрацыяй БДСГА амаль адразу пасля таго, як выйшла з друку. Увесь наклад быў канфіскаваны, а аўтараў прымусілі вярнуць аўтарскія экзэмпляры. Чаму? "Не соответствует государственной идеологии".
(гл. тут - belngo.info/cgi-bin/i.pl?id=1863 і тут - nn.by/index.php?act=view&id=1761)
Навіна пра "забароненую метадычку" выклікала вялікую цікаўнасць да маленькай непрыкметнай кніжачкі — адной з тых, якія студэнты звычайна так не хочуць чытаць. Асабліва завочнікі.
Спецыяльна для ўсіх цікаўных, цудам атрымалася выхапіць рукапіс з полымя знайсці экзэмпляр "крамольнай метадычкі". Чытайце на здароўе. Інфармацыя мусіць быць вольнай.
Што датычыцца "ідэалагічнай шкоднасці", то:
a) напісана метадычка добра — таму гэты маленькі дапаможнік сапраўды здольны дапамагчы ў выхаванні грамадзяніна незалежнай Беларусі, краіны з заблытанай, цяжкай - але доўгай гісторыяй, а не невядомага дзяржаўнага ўтварэння, чыя гісторыя пачынаецца ці то 22 чэрвеня 1941, ці то з першых прэзідэнцкіх выбараў.
b) такой рэчы як агульная для ўсіх "дзяржаўная ідэалогія" — па-просту не існуе. І не можа існаваць па Канстытуцыі, пакуль з яе не выкрэслены Артыкул 4, дзе запісана:
Дэмакратыя ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца на аснове разнастайнасці палітычных інстытутаў, ідэалогій і поглядаў.
Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных або іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян.
Найбольш адукаваныя з так званых "ідэолагаў", прынамсі тыя, хто Канстытуцыю чытаў, добра ведаюць гэта — таму замест тэрміна "дзяржаўная ідэалогія" часта ўжываюць эўфэмізмы, накшталт "ідэалогія дзяржавы" і г.д. Менш дасведчаныя — гатовы ў імя фантомнай "ідэалогіі" канфіскоўваць дапаможнікі, звальняць выкладчыкаў, адлічваць студэнтаў. Менавіта такія калісці палілі кнігі — і "ерэтыкоў".
Крыху статыстыкі:
Ад моманту інтэрнэт-публікацыі метадычкі, яе загрузіла мноства людзей. Нагадаем, першапачатковый наклад "папяровай вэрсіі" - 500 экзэмпляраў.
За першы месяц з моманту публікацыі :
.html-вэрсію (гэтую старонку) загрузілі больш за 400 чалавек.
.pdf-вэрсію - больш за 200 чалавек.
Дзякуем "Радыё Свабода" за паведамленне пра гэтую старонку, а таксама ўсім сайтам, якія змясцілі на яе спасылку!

Зацверджана метадычнай камісіяй факульта эканомікі і права завочнага аддзялення 27.12.2004.
Распрацавалі дацэнты В.М. БАРУЛІН (т. I ), Г . А. ГУСАРАВА (т. 3), А. I . КАДАНЧЫК (прадмова. т. 4, 5, 7), В.Ф ШЧЭРБАЎ (т 6), ст выкл Э.Я. ГЕРАСІМОВІЧ (т. 2).
Пад агульнай рэдакцыяй А. I . КАДАНЧЫКА.
УДК 947.6(073)
Гісторыя Беларусі: Метадычныя ўказанні / Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія; Скл. В. М. Б а р у л і н, Г. А. Г у с а р а в а, Э. Я. Г е р а с і м о в і ч., А. І. К а д а н ч ы к., В. Ф. Ш ч э р б а ў.
Горкі, 2006. 36 с.
Прыведзены планы семінараў па найбольш складаных тэмах курса, асноўныя пытанні, літаратура, рэкамендацыі для самастойнай падрыхтоўкі да заняткаў.
Для студэнтаў завочнага навучання ўсіх спецыяльнасцяў
Бібліягр. 102.
Рэцэнзенты: дацэнты, кандыдаты гістарычных навук Н. А. ГЛУШАКОВА. 3. М КАЗЛОВА.
Тэма 1 Асаблівасці этнічнай гісторыі Беларусі
Тэма 2 Беларуска-Літоўская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае
Тэма 3 Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай
Тэма 4 Беларусь у складзе Расійскай Імперыі
Тэма 5 Аднаўленне беларускай дзяржаўнасці ў варунках Кастрычніцкай рэвалюцыі і барацьбы з акупантамі
Тэма 6 Беларусь у гады Вялікай Айчыннай Вайны
Тэма 7 Рэспубліка Беларусь - новы этап беларускай дзяржаўнасці
Адукацыйны стандарт Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі прадугледжвае разам з навучаннем па абранай спецыяльнасці далейшае паглыбленне гуманітарных і грамадазнаўчых ведаў. Складовай часткай адукацыі з'яўляецца курс "Гісторыя Беларусі". Апытанні студэнтаў сведчаць аб вялікай цікаўнасці да яго вывучэння. У перыяд залікова-экзаменацыйнай сесіі сіудэнты праслухаюць курс лекцый (8-10 гадзін) і прымуць удзел у семінарах (8-10 гадзін).
Абмежаваная колькасць заняткаў патрабуе самастойнага засваення значнай часткі вучэбнага матэрыялу. Вынікі самастойнай працы па вывучэнні найбольш важных і складаных тэмаў курса праяўляюцца на семінарах. Яны дапамагаюць студэнтам асэнсоўваць тэарэтычны матэрыял, набываць навыкі выступлення перад аўдыторыяй, уменне весці палеміку і адстойваць сваю пазіцыю. Адначасова на семінарах ажыццяўлясцца кантроль за якасцю падрыхтоўкі. Падрыхтоўку да семінараў трэба пачынаць з падбору неабходнай літаратуры.
Метадычныя ўказанні дапамогуць зарыентавацца ў матэрыяле і скласці неабходны план-канспект па кожным пытанні. Рэкамендацыі высокакваліфікаваных выкладчыкаў накіраваны на тое, каб зрабіць падрыхтоўку да семінараў і залікова-экзаменацыннан сесіі больш рацыянальнай і эфектыўнай. Студэнтам трэба памятаць, што вынікі іх працы на семінарах фіксуюцца ў рабочым журнале выкладчыка і могуць быць улічаны пры вызначэнні канчатковай ацэнкі.
Студэнт, які не наведваў семінары альбо нездавальняюча адносіўся да вывучэння залланаваных тэмаў курса, рашэннем кафедры можа быць не дапушчаны да экзамену, як не выканаўшы прадугледжаны вучэбны план.
Тэма 1. АСАБЛІВАСЦІ ЭТНІЧНАЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
1. Індаеўрапейскі перыяд у этнічнай гісторыі Беларусі. Узнікненне балтаў і славянаў.
2. Славянская каланізацыя беларускіх земляў. Зараджэнне беларускага этнасу. Асноўныя канцэпцыі этнагенезу беларусаў.
3. Кансалідацыя беларускага этнасу і ўзнікненне беларускай народнасці.
4. Паходжанне найменняў "Белая Русь", "Чорная Русь", "Літва", "Палессе". Станаўленне саманазвы беларусаў.
Літаратура: [8; 18; 20; 22; 24; 42; 45; 76; 77; 81; 102].
Тэма ахоплівае найбольш важныя пытанні па праблеме пачатковай гісторыі беларускага народа. Многія з іх да гэтага часу з'яўляюцца дыскусійнымі. Студэнтам неабходна азнаёміцца з асноўнымі навуковымі поглядамі на працэс фарміравання беларускага этнасу, ведаць іх сутнасць, асноўныя аргументы ў падтрымку і абвяржэнне. Асноўныя храналагічныя этапы гэтага працэсу павінны быць засвоены. Трэба адчначыць, што гісторыя фарміравання беларускага этнасу вывучаецца на падставе розных навук - археалогіі, антралалогіі, лінгвістыкі, тапанімікі, этнаграфіі і інш. Важна адразу засвоіць сэнс такіх паняццяў, як "этнас", "этнагенез", "канцэпцыя", "субстрат", "народнасць", "этнонім" і інш. Вывучэнне тэмы рэкамендуецца пачаць з кароткай характарыстыкі двух перыядаў - даіндаеўрапейскага і індаеўрапейскага, на якія ўмоўна падзяляецца этнічная гісторыя Беларусі.
Першы перыяд ахоплівае велізарны адрэзак часу: пачынаецца з глыбокай старажытнасці, са з'яўлення чалавека на сучаснай тэрыторыі Беларусі, і дасягае аж да бронзавага веку. Пытанне аб далёкіх продках беларусаў і сёння застаецца адкрытым, але можна прывесці тыя пункты гледжання, якія сустракаюцца ў літаратуры [8, 4-39; 20, 9-11].
Пытанне аб паходжанні індаеўрапейцаў, прычынах, часе і шляхах іх міграцыі таксама па-рознаму асвятляецца ў літаратуры. Засвойце змест тых канцэпцый, што існуюць па гэтай праблеме. Звярніце ўвагу, што ў межах індасўралейскага перыяду вылучаецца балцкі этап этнічнай гісторыі Беларусі, які пазней паступова змяняецца славянскім [18, 20- 31; 20, 26-36; 24, 4-14].
Неабходна памятаць, што балты таксама мелі сваіх папярэднікаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі На працягу многіх стагоддзяў ішоў працэс змешвання балтаў з мясцовым (аўтахтонным) насельніцтвам, у выніку якога балты засвойвалі мясцовы даінда- еўрапейскі субстрат. Дарэчы, "чыстых" этнасаў увогуле не існуе. Усе этнасы ўтвараліся ў выніку ўзаемадзеяння народаў. Балцкі этап - гэта час рассялення на беларускіх землях індаеўрапейцаў з іх асноўнымі заняткамі земляробствам і жывелагадоўляй, час інтэнсіўнай асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва. Апошняе паступова трансфармавалася ў індаеўралейцаў-балтаў, але пры гэтым аказала пэўны ўплыў на іх мову і культуру. У сваю чаргу, балты пазней падвергліся мацнейшаму славянскаму ўплыву. Наконт часу узнікнення славян, пачатковага этапу іх гісторыі погляды даследчыкаў таксама не супадаюць [18, 26-36].
Гэта тлумачыцца нсдастатковасцю ці поўнай адсутнасцю першакрыніцаў, а адсюль непазбежна існаванне розных канцэпцый. У другім пытанні трэба адразу адзначыць, што праблема паходжання беларусаў з'яўляецца адной з самых складаных, недастаткова вывучаных у айчыннай гісторыі Яна і зараз застаецца даволі актуальнай. Паспрабуйце растлумачыць, чаму яна, нягледзячы на вялікую аддаленасць па часе, займае важнае месца ў сучасных даследаваннях? Потым неабходна звярнуць увагу на храналогію славянскага этапу этнічнай гісторыі Беларусі, а таксама на асноўныя шляхі, па якіх ішло паступовае асваенне беларускіх зямель славянскімі пляменамі. Не забывайце, што славяне прасоўваліся на тэрыторыі, найбольш зручныя для пражывання тагачаснага насельніцтва, але якія ўжо былі заселенымі. Цяпер ужо балты ператварыліся ў папярэднікаў славян і склалі так званы "балцкі субстрат". Растлумачце сэнс гэтага азначэння, якое ўвайшло ў назву асобнай навуковай канцэпцыі ўзнікнення беларускага этнасу, вядомай як "тэорыя балцкага субстрату". У сувязі з гэтым узнікае пытанне аб узаемаадносінах славянаў і балтаў. Магло быць так, шго славяне ўступалі ў востры канфлікт, які вёў да знішчэння аднаго з бакоў, альбо паміж імі ўстанаўлівалася мірнае суседсгва Якія меркаванні існуюць наконт гэтага? Звярніце ўвагу на думку некаторых сучасных навукоўцаў (М. Піліпенка і інш.), што ў выніку славяна-балцкага сінтэзу ўзніклі новыя этнічныя славянскія супольнасці: дрыгавічы, крывічы, радзімічы, якія склалі аснову беларускага этнасу [20, 30-37; 67].
Аднак дрыгавічы, крывічы, радзімічы з'яўляліся толькі тэрытарыяльнымі культурна-этнічнымі супольнасцямі. Яны яшчэ не склаліся ў народнасці, але паступова ўцягваліся ў гэты працэс. Паспрабуйце растлумачыць, што ў іх было агульнага і што іх адрознівала, як уплывалі на развіццё гэтых супольнасцяў кантакты з іншымі ўсходнеславянскімі народамі. Заключная частка пытання патрабуе назваць і растлумачыць сутнасць іншых канцэпцый паходжання беларусаў, паказаць іх моцныя і слабыя бакі [18, 20-31; 20, 37-40].
Паколькі адной з асноўных у савецкай гістарыяграфіі з'яўлялася так званая старажытнаруская канцэпцыя, то яна патрабуе асаблівай увагі. Важна растлумачыць, чаму гэтая канцэпцыя доўгі час панавала ў гістарычнай навуцы, у чым яе сутнасць і навуковая недастатковасць.
На пачатку трэцяга пытання неабходна адзначыць, што ўсходнія славяне будавалі сваю дзяржаўнасць самі, на землях сваіх продкаў. Вядома, што многія дзяржавы Заходняй Еўропы (Англія, Францыя. Італія і інш.) былі створаны германцамі ці азіяцкімі качэўнікамі. Яны перасяляліся на месцы былых правінцый Рымскай імперыі, дзе існаваў болып высокі ўзровень цывілізацыі. Такім чынам, перасяленцы адразу атрымалі велізарную перавагу ў цывілізацыйным спаборніцтве са сваімі суседзямі на ўсходзе - усходнімі славянамі.
Неабходна падкрэсліць ролю першых дзяржаўных утварэнняў (княстваў) у ператварэнні вышэйазначаных пачатковых культурна- этнічных супольнасцяў у беларускую народнасць. Трэба дакладна ведаць азначэнне народнасці, яе прынцыповае адрозненне ад палярэдніх рода-племянных аб'яднанняў. Заўважце, што ў літаратуры высновы даследчыкаў аб часе ўзнікненне беларускай народнасці таксама не супадаюць. Аднак практычна ўсе прызнаюць ролю Полацкага княства ў кансалідацыі беларускага этнасу. Якраз ў межах старажытнай Полацкай дзяржавы склалася ядро беларускага народа. Растлумачце, як палітычныя, культурныя, геаграфічныя, эканамічныя, дэмаграфічныя і іншыя фактары спрыялі фарміраванню беларускай народнасці. Для гэтага трэба добра засвоіць матэрыял па гісторыі Полацкага княства. Менавіта яно было адным з самых моцных дзяржаўных утварэнняў ва Усходняй Еўропе і па сваіх памерах, прыродных і эканамічных багаццях стала на адзін ўзровень з многімі еўралейскімі дзяржавамі таго часу. Невыпадкова ўся гісторыя ўсходняга славянства ІХ-ХІІІ стст. развівалася ў трохкутніку Полацк - Ноўгарад - Кіеў. Аднак разам з характарыстыкай выключнай ролі Полацкага княства ў фарміраванні беларускай народнасці прыгадайце розныя меркаванні даследчыкаў аб тым, калі завяршаецца гэты працэс - у перыяд існавання полацкай дзяржавы ці пазней?
Чацвёртае пытанне тэмы знайшло даволі шырокае адлюстраванне ў літаратуры і звычайна не выклікае асаблівых цяжкасцяў [20, 41-44, 66- 89].
Задача заключаецца ў тым, каб супаставіць розныя погляды на этымалогію (паходжанне) указаных найменняў, зразумець сэнс, які даследчыкі надаюць кожнаму з іх, а таксама вызначыць месцазнаходжанне абазначаных імі тэрыторый. Рэкамендуем звярнуць асаблівую ўвагу на тэрмін "Літва". Ён літаральна пранізвае наступную тэму, і таму пажадана пры вывучэнні ўжо гэтага пытання разабрацца, дзе, на думку гісторыкаў, у старажытнасці знаходзіліся землі з такою назваю [40; 42].
Заключная частка пьггання закранае гісторыю этноніма беларускага народа. Па сутнасці. неабходна адказаць, чаму выкарыстанне такіх вядомых назваў насельнікаў беларускіх зямель, як крывічы, дрыгавічы, радзімічы паступова памяншаецца і, ўрэшце рэшт, яны зусім знікаюць з летапісаў; чаму ўсё больш распаўсюджваецца тэрмін "палачане". а потым надоўга замацоўваецца этнонім "ліцьвіны"?
I толькі адносна нядаўна сама назва народа "ліцьвіны" канчаткова саступіла сучаснаму этноніму "беларусы". Цікава паразважаць, чаму расійская імператрыца Кацярына II, за праўленнем якой беларускія землі былі гвалтоўна далучаны да Расійскай Імперыі, старанна выкарчоўвала найменні "Літва", "ліцьвіны" і настойліва навязвала карэннаму насельніцтву назву "беларусы". А яе болып позні паслядоўнік Мікалай I нават зацвердзіў спецыяльную пастанову. якая аб'ектыўна вяла да ўсё меншага выкарыстання ў афіцыйным ужытку найменняў "Беларусь" і "Літва", а замест іх замацоўвалася бязлікае -"Паўночна- Заходні край".
Тэма 2. БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЯ ДЗЯРЖАВА ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ
1. Гісторыя ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Погляды гісторыкаў на прычыны і працэс утварэння ВКЛ.
2. Палітычнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага: дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання ВКЛ.
3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага Княсгва Літоўскага.
4. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага і яго барацьба за незалежнасць.
Літаратура: [18; 20; 22; 24; 31; 34; 37; 39 - 42; 68; 78, 80; 81; 87; 96; 108; 110; 111; 113; 114; 117]
У працэсе падрыхтоўкі непасрэдна па пытаннях тэмы студэнтам неабходна усвядоміць, чаму гэтая тэма з'яўляецца адной з ключавых у гісторыі Беларусі ў цэлым і асабліва ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці.
Заняткі пачынаюцца адным з самых дыскусійных пьгганняў у сучаснай літаратуры па гісторыі ВКЛ. Разыходжанні многіх гісторыкаў па праблеме пачатковай гісторыі княства істотна ўплываюць на шэраг прынцыпова важных высноваў па многіх тэмах курса. Пры яго вывучэнні трэба звярнуць увагу на тое, што ў літаратуры выдзяляюцца тры асноўныя канцэпцыі гісторыі ўтварэння ВКЛ: 1) традыцыйная (яна была замацавана ў гістарыяграфіі Расійскай Імперыі, у гістарычных працах і падручніках савецкіх часоў; у сучаснай літаратуры яе часам называюць літоўскай); 2) канцэпцыя М. Стрыйкоўскага (яе яшчэ называюць польскай альбо польска-літоўскай); 3) канцэпцыя М. Ермаловіча (яе яшчэ называюць беларускай). Студэнтам неабходна дэталёва разабрацца ў сутнасці кожнай з гэтых канцэпцый [20, 75-101; 40 - 42].
Пры разглядзе першай канцэпцыі мэтазгодна звярнуць увагу на шэраг пытанняў, на якія яна не дае пераканаўчых адказаў. Напрыклад. чаму першай сталіцай дзяржавы стаў беларускі горад Новагародак, чаму менавіта ад Новагародка ішло тэрытарыяльнае пашырэнне княства, чаму палітыка першых князёў ВКЛ праводзілася ў інтарэсах менавіта бсларускіх зямель, чаму дзяржаўнай мовай у ВКЛ была старабеларуская мова, чаму панавала беларуская культура?
Для ацэнкі другой канцэпцыі важна правільна адказаць на пытанне: ці ўдалося мангола-татарам заваяваць ў XIII стагоддзі тэрыторыю сучаснай Беларусі? Мэтазгодна адзначыць падабенства першых двух канцэпцый у галоўным: у той ролі, якая адводзілася насельніцтву беларускіх земляў ва ўтварэнні ВКЛ. Растлумачце, якая гэта роля.
Разгляд трэцяй канцэпцыі патрабуе увагі да такіх прынцыпова важных пытанняў, як: што такое летапісная Літва і дзе яна знаходзілася; продкамі якога сучаснага народа былі яе жыхары; як называліся ў старажытнасці тэрыторыя і жыхары цяперашняй Літвы: якія тэрыторыі абазначаны ў пашыранай назве дзяржавы - Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае? Адказы на гэтыя пытанні дапамогуць зразумець, чаму па канцэпцыі М Ермаловіча якраз заходнерускія (гэта значыць беларускія) княствы заснавалі ВКЛ [39 - 42].
Галоўнае. да чаго схіляецца большасць сучасных навукоўцаў- гісторыкаў, гэта тое, што ўзнікненне новай дзяржавы было заканамерным вынікам сацыяльна-эканамічных. палітычных, культурных і дэмаграфічных працэсаў, якія працякалі ў першай палове XIII ст. у верхнім Панямонні пераважна на беларускіх землях (іх сутнасць трэба растлумачыць).
Адначасова неабходна звярнуць увагу на тое, шго працэс аб'яднання беларускіх земляў ў ВКЛ быў працяглы і складаны, заняў, прыкладна, стагоддзе і праходзіў рознымі шляхамі, што пэўным чынам адбілася на статусе гэтых земляў у складзе ВКЛ. Мае сэнс паказаць асноўныя вынікі дзейнасці Міндоўга, Войшалка. Трайдэна, Віценя, Гедыміна, Альгерда. Вельмі важна ўсвядоміць, пгго насельніцтва беларускіх земляў складала значную большасць насельніцтва ВКЛ, а беларуская мова і культура былі пануючымі ў краіне [20; 31; 34; 81; 114].
Каб лепш разабрацца ў другім пытанні, неабходна ведаць сэнс тэрмінаў "палітыка", "палітычны лад", "дзяржава". Трэба памятаць, што палітычны лад ВКЛ у сваёй аснове меў тыповыя рысы, характэрныя для іншых краін феадальнай эпохі. Разам з тым, ён прайшоў шматвяковую эвалюцыю, увабраў пэўныя рысы іншаземных сістэм кіравання, а таксама тыя нормы і традыцыі, што існавалі ў беларускіх княствах. У выніку палітычны лад ВКЛ набыў сваю адметнасць.
Як паказвае вопыт, студэнты маюць пэўныя цяжкасці ў разуменні структуры органаў дзяржаўнай улады і кіравання ВКЛ. Для лепшага засваення матэрыялу раім згрупаваць яго па наступнаму плану: цэнтральныя (агульнадзяржаўныя) органы кіравання, адміністрацыя ВКЛ, сістэма мясцовага кіравання.
Перш за ўсё трэба звярнуць увагу на правы і абавязкі вялікага князя, а таксама на парадак фарміравання і функцыі вышэйшых агульнадзяржаўных органаў - "паны-рада" і "вальнага сойму". Важна адлюстраваць эвалюцьпо іх паўнамоцтваў па часе. У прыватнасці, як абсалютная манархія (неабмежаваная ўлада кіраўніка дзяржавы) цягам часу ператварылася ў манархію абмежаваную, а першапачаткова дарадчы орган "паны-рада" паступова набыў статус заканадаўчага органа дзяржаўнай улады. У той жа час роля вальнага сойму значна знізілася.
Разглядаючы сістэму мясцовага кіравання ў ВКЛ, звярніце ўвагу на абавязкі такіх службовых асобаў. як ваявода, стараста, сельскі войт, старац, а ў сістэме гарадскога самакіравання - войт, рада, бурмістры, лава [21; 24; 81].
Пакажыце, што ў адрозненне ад Маскоўскай дзяржавы ў ВКЛ паступова развіваліся класічныя еўрапейскія інстытуты дзяржаўнай улады, складалася своеасаблівая форма саслоўна-прадстаўнічай манархіі (некаторыя даследчыкі называюць яе адмысловай феадальнай дэмакратыяй), назіралася тэндэнцыя падзелу ўладаў на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Карысна нагадаць, што заканадаўства было акумулявана ў трох Статутах ВКЛ. Яны абагульнілі тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх нават апярэджвалі свой час.
Для лепшага разумення даволі складанага пытання аб сацыяльна- эканамічным развіцці беларускіх зямель трэба асэнсаваць наступныя паняцці: магнаты, шляхта, сяляне; "людзі пахожыя", "людзі непахожыя", "чэлядзь нявольная"; прыгоннае права; дворышча, грамада, служба, дым; даніна, дзякло, чынш, паншчына; даннікі, цяглыя, чыншавыя, слугі, агароднікі; фальварак, валока, валочная памера; рамесніцкія цэхі; магдэбургскае права, магістрат, рада, ратуша. [18; 23; 81; 117].
Неабходна зыходзіць з таго, што ў XIII - першай палове XIV ст. на тэрыторыі Беларусі працягвалася фарміраванне і ўдасканальвпнне феадальных адносін. Пэўным чынам пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці - зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Пры гэтым трэба звярнуць увагу на асноўныя этапы запрыгоньвання сялян, якія звязаны з прыняццем адпаведных заканадаўчых акгаў: Прывілей і Судзебнік Казіміра, а таксама тры Статуты ВКЛ. Адначасова звярніце ўвагу на шматлікія павіннасці сялянаў, характар і доля якіх змяняліся па меры развіцця феадальных адносін. Карысна высветліць. чаму усё большае значэнне набываюць фальваркі. Асаблівую ўвагу звярніце на рэформу XVI ст., якая атрымала назву "валочная памера". Трэба ведаць яе мэты, сутнасць, асноўныя вынікі, значэнне [24; 31; 106; 117].
Пакажыце, што ажыўленне эканамічнага развіцця беларускіх земляў па меры фарміравання ВКЛ знайшло адлюстраванне і ў жыцці гарадоў: узрасла іх агульная колькасць, павялічыліся памеры. Гарады становяцца цэнтрамі рамяства і гандлю, фарміруецца саслоўе мяшчан. Звярніце ўвагу на той факт, што да сярэдзіны XVI стагоддзя магдэбургскае права мелі амаль што ўсе больш ці менш значныя гарады Беларусі. Растлумачце, як вырашаліся многія пытанні з жыцця гарадоў у адпаведнасці з магдэбургскім правам.
Падсумоўваючы матэрыял па трэцім пытанні, неабходна адзначыць, што сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў другой паловы XIII - першай паловы XVI ст.. нягледзячы на пэўныя асаблівасці, ішло ў рэчышчы заканамернасцяў, якія былі ўласцівыя феадальнай сістэме.
Для лепшага засваення чацвертага пытання мэтазгодна вызначыць асноўныя знешнепалітычныя праблемы, з якімі ВКЛ сутыкнулася ў працэсе свайго станаўлення і ўмацавання. Першая з іх - агрэсія нямецкіх рыцараў-крыжакоў. Неабходна адзначыць асноўныя этапы 10 змагання з гэтым выключна небяспечным ворагам: абарона князем Вячкай г. Кукейноса, Давыдам Гарадзенскім - Новагародка, бітвы на Акмяне і Строве, Грунвальдская бітва. Другая - татарскія набегі. Варта вызначыць баі пад Берасцем, бітву на Сініх Водах, удзел князя Андрэя Полацкага у Кулікоўскай бітве, а таксама бітву на Ворскле (39; 81, 59- 120].
Асобна трэба разгледзець Крэўскую унію 1385 г. Неабходна ведаць прычыны і ўмовы яе заключэння, станоўчыя і адмоўныя вынікі уніі для Беларусі [24, 43-46; 81, 79-85].
У заключнай частцы пьгтання трэба паказаць, што напрыканцы XV ст. цяжар барацьбы са знешняй небяспекай перамяшчаецца на ўсходнія межы ВКЛ. Падумайце, па якіх прычынах абвастрыліся стасункі Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай [24, 69-73; 81, 107- 120].
Тэма 3. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ
1. Люблінская унія 1569 г. Утварэнне Рэчы Паспалітай, характар аб'яднанай дзяржавы.
2. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. і яго значэнне.
3. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай. Войны другой паловы XVI - XVIII стст. і іх наступствы для Беларусі.
4. Прычыны нарастання і праявы крызісу Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай і іх гісторыка-прававая ацэнка.
Літаратура: [18 - 20; 22; 24; 55; 68; 81; 96; 113; 115; 118; 119].
Гісторыя Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай - цікавы перыяд у жыцці беларускага народа не толькі непасрэдна тагачаснымі падзеямі, але і тым, што некаторыя з'явы мінулага нагадваюць сучасны этап, калі перад беларускім народам гісторыяй пастаўлена пытанне: адраджэнне ці згуба?
Вывучэнне тэмы рэкамендуецца пачаць з разгляду знешняга і ўнутранага становішча Вялікага Княства Літоўскага напярэдадні перамоваў аб уніі. Гэта дапаможа выдзяліць дзве групы фактараў (прычын), якія штурхалі ВКЛ у абдымкі Польшчы: знешнія і ўнутраныя.
Важна вызначыць і паспрабаваць даказаць, чаму ў варунках 1569 г. перад ВКЛ паўстала дылема: альбо ўключэнне ў склад Маскоўскай Дзяржавы, альбо чарговы саюз з Полыпчай. Неабходна аргументавана адказаць на пытанне, чаму выбар быў зроблены на карысць Польшчы, а не Масковіі? Пры гэтым звярніце ўвагу на гістарычныя перадумовы цеснага збліжэння дзяржаў, якое было юрыдычна замацавана яшчэ ў 1385 г. (Крэўская унія) і пацверджана шматлікімі дагаворамі. Цікава пры гэтым параўнаць, якая з дзвюх краін і чаму была больш зацікаўлена і ў свой час выступіла ініцыятарам заключэння Крэўскай уніі і якая - Люблінскай [20, 170-172; 23, 331-348; 24, 43-46, 74-78; 81, 79-85, 199- 204; 115, 74-84].
Характарыстыку Люблінскай уніі неабходна пачынаць з аналізу пазіцыяў і мэтаў, якія адстонвалі абодва бакі ў працэсе перагавораў: чаму з самага пачатку прадстаўнікі ВКЛ разглядалі прапановьг польскага боку як нераўнапраўныя, як пагрозу суверэнітэту сваёй краіны, як спробу інкарпарацыі княства ў склад "вялікай Польшчы". Невыпадкова ў знак пратэсту яны пакідалі Люблін. Выключнае значэнне мае правільнае разуменне ўмоваў уніі. Без гэтага нельга разабрацца ў сутнасці розных ацэнак уніі і поглядах на характар аб'яднанай дзяржавы. Галоўныя разыходжанні зводзяцца да наступнага: адны аўтары сцвярджаюць. што ў выніку уніі фактычна адбылася інкарпарацыя княства ў Польскае каралеўства, а Рэч Паспалітая была ўнітарнай дзяржавай. Іншыя, наадварот, лічаць, што унія не азначала паглынання княства Польшчай, а новаствораная дзяржава была федэрацыяй, у якой ВКЛ захавала пэўную самастойнасць. Прывядзіце адпаведныя аргументы на карысць той ці іншай канцэпцыі [19, 333-343; 20, 169-177; 113, 137].
Другое пытанне тэмы неабходна разглядаць у непасрэднай сувязі з умовамі Люблінскай уніі: нагадайце аб федэратыўным характары Рэчы Паспалітай, які прадугледжваў захаванне многіх атрыбутаў дзяржаўнасці ВКЛ і пэўныя абмежаванні для польскіх феадалаў на тэрыторыі княства (ведаць іх трэба абавязкова). Адначасова майце на ўвазе палітычныя, эканамічныя і рэлігійныя фактары, якія давалі пэўную перавагу Польшчы і дазвалялі польскім правячым колам ажыццяўляць паступовы наступ на правы ВКЛ. I ў гэтым кантэксце адкажыце на шэраг пытанняў: што станоўчага дала унія княству; ці спраўдзіліся спадзяванні шляхты ВКЛ на аднолькавыя з польскай шляхтай "залатыя вольнасці"; якое месца адводзілася ВКЛ у Рэчы Паспалітай паўмовах уніі і якое, па сутнасці, імкнуліся вызначыць яму польскія колы? Пры гэтым памятайце, што польская праграма уніі прадугледжвала ўтварэнне ўнітарнай дзяржавы, у той час як ВКЛ 12 імкнулася да захавання федэрацыі. Прывядзіце канкрэтныя факты (умовы уніі, Літоўскі трыбунал 1581 г., Статут 1588 г., спробы аддзяліцца ад кароны 1655 г., рашэнні сейма 1673 г. аб ураўнаванні ў правах з палякамі і інш.) [81, 205-213; 96; 107,94, 126, 161].
Асобнае месца трэба адвесці Статуту ВКЛ 1588 г, у якім былі выкладзены прававыя асновы самастойнасці ВКЛ у складзе аб'яднанай дзяржавы. Пры гэтым неабходна адзначыць, што ўпершыню была юрыдычна замацавана дзяржаўнасць беларускай мовы, вылучаны такія важныя прынцыпы, як роўнасць усіх перад законам, ідэя ўсеагульнага дабра, прыярытэт свецкай улады над царкоўнай. Важна звярнуць увагу, наколькі ў Статуце ўвогуле былі адлюстраваны палажэнні Люблінскай уніі. У тым ліку адносна правоў палякаў набываць беларускія землі і прызначэнне іх на пасады ў ВКЛ [96, 415-417].
Мэтазгодна спыніцца на міжканфесійных стасунках у ВКЛ пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай, у першую чаргу паміж каталіцызмам і праваслаўем, паколькі абедзве канфесіі часта выкарыстоўвалася ўнутранымі і знешнімі сіламі ў мэтах, вельмі далёкіх ад рэлігіі. Зыходзячы з гэтага, растлумачце сутнасць Берасцейскай царкоўнай уніі. Важна падкрэсліць і растлумачыць. што царкоўная унія мела не столькі рэлігійны накірунак, колькі нацыянальна-палітычны. Асобна трэба адзначыць ролю ўніяцкай царквы ў захаванні мовы, культуры беларускага этнасу ва ўмовах паланізацыі і паказаць гэта на канкрэтных прыкладах [22, 413; 22; 24, 78-83; 81, 234-246; 68, 228-243).
Разгляд знешней палітыкі Рэчы Паспалітай у другой палове XVIXVIII ст. пачніце з таго, што па ўмовах Люблінскай уніі 1569 г. некаторыя дзяржаўныя функцыі (напрыклад, вядзенне знешняй палітыкі) апынуліся ў кампетэнцыі агульнадзяржаўнага кіраўніцгва, і таму Беларусь не па сваёй волі часта станавілася арэнай ваенных дзеянняў. Трэба адзначыць, што для знешняй палітыкі азначанага перыяду характэрны супярэчлівасць і непаслядоўнасць: з аднаго боку, яна была накіравана на забеспячэнне трывалых гандлёвых сувязяў, культурнага абмену, а з другога - у ёй часта праяўлялася авантурнасць правячых колаў Рэчы Паспалітай, іх празмерная амбіцыйнасць і, як вынік, вострае супрацьстаянне з суседзямі, якое перарастала ў ваенныя канфлікты, асабліва з Маскоўскай дзяржавай. Звярніце ўвагу, што калі на пачатку XVII ст. сама Рэч Паспалітая здзеяйсняла інтэрвенцыі суп-раць Маскоўскай дзяржавы, то з сярэдзіны XVII ст. ужо Масква, маючы перавагу. усё часцей выступае ў ролі агрэсара. Асобна трэба разгледзець вайну 1654 - 1667 гг., яе мэты і вынікі. Пры гэтым падкрэсліць, што доўгі час у айчыннай гістарыяграфіі гэтая вайна 13 падавалася як нацыянальна-вызваленчая барацьба беларусаў супраць польска-літоўскага заваявання Але дакументы сведчаць, пгго пад назвай "літоўскія людзі, польска-літоўскія гарнізоны" выступалі таксама этнічныя беларусы, якія баранілі сваю радзіму. На самой справе рускае самадзяржаўе ў чарговы раз імкнулася захапіць землі Смаленшчыны, Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы і нават польскі трон. Асабліва трэба звярнуць увагу на вынікі вайны для Беларусі, якія названы "крывавым патопам" XVII ст.
У трэцім пытанні важна звярнуць увагу не толькі на ўзаема-адносіны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, але і на яе ўдзел ў Паўночнай вайне (1700 - 1721 гг), паказаць антыфеадальную барацьбу сялянства і яе ўплыў на становішча ў Рэчы Паспалітай [22, 296-309; 20, 200-215; 81, 255-306].
Каб разабрацца ў апошнім пытанні, трэба высветліць асаблівасці становішча Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVIII ст. (аслабленне каралеўскай улады, барацьба шляхецкіх груповак за ўладу, неэфектыўная дзейнасць сейма, заняпад адміністрацыйнага кіравання, нарастанне антыфеадальнага руху, міжканфесійныя супярэчнасці і інш.) і на гэтай аснове паказаць прычыны нарастання і праявы палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага крызісу краіны. Прывядзіце адпаведныя факты. Звярніце ўвагу на ролю суседніх імперскіх дзяржаў - Аўстра- Венгрыі, Прусіі і Расіі - у паглыбленні крызісу.
Разам з тым, у пытанні неабходна разгледзець спробы ўратавання Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст., назваць асноўныя рэформы, падкрэсліць значэнне Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Растлумачце, чаму менавіта факт прыняцця Канстытуцыі выклікаў такую незадаволенасць і трывогу суседніх дзяржаў. Яе прыняцце стала адной з галоўных прычын чарговай агрэсіі і падзелу Рэчы Паспалітай суседзямі [22, 564-584; 24, 118-125, 55, 96-118; 81, 307-346 ].
Неабходна спыніцца на паўстанні 1794 г., яго мэтах, ходзе на Беларусі, выніках. Мэтазгодна нагадаць аб карнай ролі А. Суворава і расійскіх войскаў пад яго камандаваннем ў задушэнні гэтага паўстання. Растлумачце рэакцыю на паўстанне Аўстрыі, Прусіі і Расіі, якая перарасла ў трэці падзел калісьці вялікай краіны. Дайце гісторыка- прававую ацэнку дзейнасці гэтых "трох імперскіх драпежнікаў" (як назваў іх Ф. Энгельс) па ліквідацыі Рэчы Паспалітай. Наколькі абгрунтаванымі, з пункту гледжання еўрапейскай гісторыі і міжнароднага права, выглядалі прычыны, па якіх гэтыя дзяржавы прымалі лёсавызначальныя рашэнні ў дачыненні суверэннай краіны? [29; 118, 218-233; 119]
Тэма 4. БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ
1. Сацыяльная, нацыянальная і канфесійная палітыка расійскага царызму на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай.
2. Пачатак нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі. Паўстанне 1863-1864 гг, яго мэты і вынікі. Узмацненне русіфікацыі беларускага краю.
3. Нацыянальна-культурніцкі рух на Беларусі ў канцы XIX - пачатку XX ст. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі.
Літаратура: [18, 20; 22; 24,49; 68; 75; 81; 102].
Тэма ахоплівае перыяд ад апошняга падзелу Рэчы Паспалітай і да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. У гэты час адбыліся глыбокія змены ў эканамічным і грамадска-палітычным жыцці еўрапейскіх краін. У адрозненне ад іх Расія больш марудна ажыццяўляла паварот да новых формаў арганізацыі грамадства. Аднак кансерватызм расійскага царызму, пад уладай якога супраць сваёй волі апынулася Беларусь, не здолеў стрымаць аб'ектыўны ход гісторыі. Характэрнай рысай гэтага перыяду было абуджэнне нацыянальнага жыцця народаў шматнацыянальных краін. У XIX ст. закладваюцца ідэйныя асновы беларускага нацыянальнага руху, які напачатку XX ст. становіцца дзейсным фактарам грамадскага жыцця на Беларусі.
На пачатку першага пытання пажадана нагадаць аб розных поглядах навукоўцаў на вынікі далучэння беларускіх земляў да Расійскай Імперыі. Сам факт замацавання расійскага панавання на беларускіх землях доўгі час абазначаўся ў літаратуры як "воссоединение" Беларусі з Расіяй, хаця спрадвеку беларуская дзяржаўнасць існавала незалежна ад Масквы. У некаторых сучасных выданнях гэта ўжо называецца "уваходжаннем Беларусі ў склад Расійскай Імперыі" [20, 263], што, па сутнасці, з'яўляецца толькі іншай формай сцвярджэння быццам бы дабрахвотнага злучэння з Расіяй. Неабходна ведаць асноўныя аргументы, якія падаюцца ў літаратуры на карысць станоўчай і адмоўнай ацэнак гэтага факта, таму што разгляд першага пытання будзе паглыбленым набліжэннем да той ці іншай ацэнкі [102].
3 фармулёўкі пытання бачна, што яно патрабуе разгляду палітыкі, гэта значыць, высвятлення афіцыйнай пазіцыі і дзеянняў расійскай улады на ўказаных напрамках развіцця грамадства [18, 182-193; 20, 263- 279; 23. 10-230; 24, 126-183].
Зыходзячы са структуры пытання, яго можна ўмоўна падзяліць на тры часткі.
Першая - сацыяльная палітыка. Тут неабходна прасачыць. якія рашэннні прымала ўлада ў дачыненні асноўных слаёў насельніцтва далучаных земляў: да шляхты, сялянства і гараджан. Важна адказаць, чаму і на якіх умовах расійскі ўрад імкнуўся задобрыць шляхту і ў той жа час праводзіў палітыку насаджэння землеўладання рускага дваранства на беларускіх землях? Што змянілася ў становішчы сялянства, а таксама жыхароў беларускіх гарадоў і мястэчак?
Другая - нацыянальная палітыка, альбо адносіны ўлады да прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі: беларусаў, палякаў, яўрэяў і іншых. Вядома, што ў складзе Рэчы Паспалітай узмацняліся спробы паланізацыі беларусаў найперш праз дыскрымінацыю беларускай мовы і яе прыхільнікаў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Асноўнымі сродкамі рэалізацыі гэтай мэты выступалі школа і касцёл. Важна прасачыць, ці змянілася што- небудзь істотна ў гэтых адносінах у дачыненні беларусаў у складзе Расійскай Імперыі Растлумачце, чаму насуперак шырока распаўсюджанаму раней сцвярджэнню аб тым, што далучэнне да Расіі выратавала беларусаў ад апалячвання і акаталічвання, сучасныя даследчыкі адзначаюць адваротнае: пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай і да пачатку 1830-х гг. працэс апалячвання і акаталічвання беларусаў якраз у складзе Расіі набыў больш шырокі размах. Паспрабуйце растлумачыць думку лаўрэата Нобелеўскай прэміі польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, які вобразна адзначыў, што беларусы з гаршка паланізацыі трапілі на скавараду русіфікацыі. Памятайце, што спыненне апалячвання не азначала павароту да беларускасці.
Трэцяя частка першага пытання - канфесійная палітыка - патрабуе аналізу адносін расійскіх уладаў да розных рэлігій, рэлігійных напрамкаў і іх прыхільнікаў. Найбольш падрабязна трэба разгледзець пазіцыю расійскага кіраўніцгва да католікаў і грэка-католікаў (уніятаў). Па-першае, прывядзіце лічбавыя дадзеныя аб колькасці вернікаў гэтых хрысціянскіх канфесій і на гэтай аснове дайце аргументаваны адказ на пытанне, ці дасягнула на самой справе акаталічванне беларусаў на пачатку 1770-х гадоў такога размаху, што спатрэбілася "выратавальная" місія расійскага царызму? I калі так, то чаму пасля падзелаў Рэчы Паспалітай асноўны націск расійскай улады і рускай 16 праваслаўнай царквы быў накіраваны не столькі супраць каталіцкага касцёлу, сколькі менавіта супраць уніяцкай царквы, аснову якой складала якраз праваслаўная абраднасць. Неабходна распавесці пра лёс уніяцкай царквы ў Расійскай Імперыі і ў Савецкім Саюзе. Пэўныя ўяўленні трэба мець і аб адносінах расійскіх уладаў да іншых канфесій: ісламу, іудаізму, пратэстантызму.
Напрыканцы пытання мэтазгодна вызначыць сутнасць аб'яднальнай палітыкі царскага ўраду і зрабіць выснову, наколькі яе ўдалося рэалізаваць. Другое пытанне пажадана пачаць з кароткай характарыстыкі сутнасці нацыянальна-вызваленчага руху, яго ролі ў станаўленні многіх дзяржаў. Паспрабуйце паказаць сувязь паміж развіццём капіталізму, фарміраваннем нацый і абуджэннем нацыянальнага жыцця. Важна разумець, чаму ў шматнацыянальнай Расійскай Імперыі гэты працэс разгарнуўся значна пазней, чым у болыпасці еўрапейскіх краін. Растлумачне, чаму пасля рэформы 1861 г., якая паклала пачатак буржуазным пераўтварэнням у Расіі, разам з нарастаннем адкрытай незадаволенасці сялянства вынікамі рэформы, ўсё больш выразна ўзмацняецца пратэст народаў Расійскай Імперыі супраць нацыянальнай палітыкі царызму. Невыпадкова на працягу наступных дзесяцігоддзяў барацьба сялянства, іншых слаёў насельніцтва за паляпшэнне свайго эканамічнага становішча і палітычныя свабоды перапляталася з барацьбой народаў за нацыянальныя правы. У гэтым кантэксце і трэба разглядаць паўстанне 1863-1864 гг. Важна памятаць, што яно пачалося як спроба адрадзіць Рэч Паспалітую, але на тэрыторыі Беларусі і Літвы набыло адмысловае мясцовае адценне. Праграмныя мэты ўдзельнікаў паўстання, разыходжанні паміж "белымі" і "чырвонымі", аб якіх трэба ведаць, адлюстраваны ў літаратуры [18, 232-237; 20; 23, 150-155; 58] і звычайна не выклікаюць асаблівых цяжкасцяў.
Важна спыніцца на дзейнасці К Каліноўскага як кіраўніка паўстання на Беларусі і ў Літве, на яго падыходах да сялянскай праблемы і асабліва на яго поглядах аб адметнасці "ліцьвінскага краю", гэта значыць Беларусі. Пакажыце, што нацыянальна-вызваленчыя рухі ў Польшчы і Беларусі з гэтага часу пачалі ісці ўжо сваімі шляхамі і на месца ліцьвінскага патрыятызму прыходзіць патрыятызм беларускага нацыянальнага руху.
Пры вызначэнні вынікаў паўстання нельга абмяжоўвацца канстатацыяй толькі таго факта, што яно пацярпела паражэнне. Трэба звярнуць увагу на перагляд царскімі ўладамі ўмоваў рэформы 1861 г., а таксама на міжнароднае значэнне барацьбы паўстанцаў.
Антыбеларускую рэакцыю царызму на паўстанне пакажыце на прыкладзе рэпрэсій да яго ўдзельнікаў (прывядзіце канкрэтныя лічбы), той нацыянальнай палітыкі, якая праводзілася на беларускіх землях і атрымала ў літаратуры адпаведнае азначэнне. як русіфікацыя беларускага насельніцгва. Звярніце ўвагу на ролю школы і рускай праваслаўнай царквы ў гэтай справе. Растлумачце сэнс заявы генерал- губернатара на Беларусі М. Мураўёва, які невыпадкова атрымаў мянушку "Мураўёў-вешальнік", наконт таго, што тое "что недоделал здесь русский штык, доделает русская школа".
Разгляд трэцяга пытання трэба пачаць з кароткай характарыстыкі зменаў (эканамічных, палітычных, культурных), якія адбыліся да гэтага часу ў еўрапейскіх краінах. Іх агульны сэнс - пераход да капіталізму. Адначасова складваюцца вялікія этнічныя супольнасці, якія атрымалі назву нацый (дайце азначэнне нацыі). Растлумачце, чаму фарміраванне нацый ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы (у тым ліку і на Беларусі) адбывалася больш марудна? Каб разабрацца ў прычынах запозненасці складвання беларускай нацыі, неабходна звярнуць увагу на гістарычныя варункі, у якіх працякаў гэты працэс, а таксама на нацыянальны і канфесійны склад насельніцтва Беларусі напрыканцы XIX ст. Вельмі важна прааналізаваць сацыяльны склад беларусаў: колькасць гарадскога і ссльскага насельніцтва, сялянства, буржуазіі, шляхты, інтэлігенцыі. Гэта дапаможа зразумець, чаму ў заходнееўрапейскіх краінах лідэрам нацыянальных рухаў выступала, як правіла, нацыянальная буржуазія, а на Беларусі ініцыятарамі і кіраўнікамі нацыянальнага руху станавіліся прадстаўнікі іншых слаеў насельніцтва, пераважна інтэлігенцыі. Характэрна, што пачынаўся ён з нацыянальна-культурнага адраджэння. Таму асаблівую ролю ў развіцці беларускага нацыянальнага руху адыграла дзейнасць беларускамоўных літаратараў другой паловы XIX - пачатку XX ст., творчасць якіх садзейнічала ўздыму нацыянальнай свядомасці. Менавіта гэты перыяд становіцца вырашальным этапам нацыянальнага станаўлення беларусаў.
Аб'ектыўны працэс фарміравання беларускай нацыі намаганнямі шматлікіх дзеячоў паступова знаходзіць тэарэтычнае адлюстраванне ў распрацоўцы беларускай нацыянальнай ідэі. Стрыжнем нацыянальнай ідэі, яе неад'емнымі складнікамі сталі развіццё і распаўсюджанне новай беларускай літаратурнай мовы, уздым нацыянальнай свядомасці беларусаў і прапаганда ідэі адраджэння беларускай дзяржаўнасці. Далейшы ход беларускай гісторыі ў значнай ступені будзе адзначаны барацьбой многіх 18 пакаленняў беларусаў за ўвасабленне нацыянальнай ідэі ў жыццё.
Тэма 5. АДНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ Ў ВАРУНКАХ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ I БАРАЦЬБЫ З АКУПАНТАМІ
1. Адносіны бальшавікоў да беларускага пытання пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. I Усебеларускі з'езд, яго вынікі і гістарычнае значэнне.
2. Стварэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Месца і роля БНР у гісторыі беларускай дзяржаўнасці.
3. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Абвяшчэнне БССР і яе лёс у 1919-1921 гг.
Літаратура [18; 21; 23; 24; 31; 52; 55; 69; 72; 120].
Разгляд першага пытання мэтазгодна пачаць з кароткай характа- рыстыкі сутнасці Кастрычніцкай рэвалюцыі, у выніку якой РСДРП (б) - Расійская сацыял-дэмакратычная партыя (бальшавікоў) - стала правячай. Бальшавіцкая партыя [з сакавіка 1918 г. яна стане называцца Расійскай камуністычнай партыяй (бальшавікоў) - РКП (б) - атрымала магчымасць на практыцы рэалізаваць сваю праграму, якую яна прапагандавала да рэвалюцыі. У тым ліку і праграму па нацыянальным пытанні. I тут важна прыгадаць, што абяцалі бальшавікі прадаставіць нацыям і народам пасля таго, як яны возьмуць уладу. Звярніце увагу на словы лідэра бальшавікоў У. Леніна, напісаныя незадоўга да рэвалюцыі, якія тычацца непасрэдна Беларусі: "...немедленное восстановленне полной свободы для Финляндии, Украины, Белоруссии, мусульман и т. д." [59, 299]. Праз тыдзень пасля Кастрычніка бапьшавікамі была прынята Дэкларацыя правоў народаў Расіі, у якой абвяшчалася "Право народов России на свободное самоопределение вплоть до отделення и образования самостоятельного государства" [33, 161]. Трымайце ў памяці гэтыя словы і параўнайце іх з практыкай бальшавікоў пасля захопу ўлады. На фоне папярэдніх абяцанняў трэба прааналізаваць сутнасць і прычыны негатыўнай пазіцыі бальшавікоў, у прыватнасці бальшавіцкага кіраўніцгва Абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронту (скарочана - Аблвыканкамзаха), у дачыненні нацыянальных інтарэсаў беларусаў. Тады стане зразумелым, чаму прадстаўнікі беларускіх нацыянальных партый і арганізацый вырашылі ўзяць справу ў свае рукі і абмеркаваць праблему будучыні беларускага народа на Усебеларускім з'ездзе.
Важна прасачыць працэс падрыхтоўкі з'езда, склад удзельнікаў. сутнасць разглядаемых праблем, вынікі працы, матывы яго разгону, паколькі гэта ўплывае на ацэнку прынятых ім рашэнняў. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на абранне дэлегатамі з'езда Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з'езда, які пазней адыграе выключна важную ролю ў стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Трэба ведаць сутнасць разыходжанняў у ацэнцы з'езда і разумець, чым яны выкліканы. Падуманце, напрыклад, чаму некаторыя аўтары, не зважаючы на легітымнасць (законнасць) з'езда, чамусьці лічаць яго рашэнні нелігітымнымі? Чаму з'езд абвінавачваецца ў тым, што ён быў буржуазна-нацыяналістычным, хаця амаль палову дэлегатаў складалі сяляне і рабочыя? Трэба падкрэсліць, што з'езд быў цалкам легітымным і таму яго рашэнне аб перадачы ўлады Усебеларускаму савету сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў было зусім апраўданым як намер склікаць Беларускі ўстаноўчы сойм.
Раней з'езд асвятляўся ў літаратуры толькі з пункту гледжання балыпавіцкіх ідэолагаў, для якіх больш важнай была ідэя сусветнай рэвалюцыі, а не нацыянальна-дзяржаўнае адраджэнне беларускага народа. I таму вельмі важна растлумачыць, чаму I Усебеларускі з'езд стаў першым важным крокам на шляху адраджэння беларускай дзяржаўнасці і аказаў істотны ўппыў на змяненне пазіцыі савецкага кіраўніцтва па беларускім пытанні.
Другое пытанне непарыўна звязана з першым па зместу (развіццё гістарычных падзей на тэрыторыі Беларусі) і па сэнсу (дасягненне галоўнай мэты беларускай дэмакратыі - адраджэнне беларускай дзяржаўнасці). Спачатку трэба паказаць, што пасля перамяшчэння органаў савецкай улады з Мінска ў Смаленск пад пагрозай нямецкага наступлення, Мінск і значная тэрыторыя Беларусі аказаліся свабоднымі. У гэтых варунках Выканкам Рады Усебеларускага з'езда праявіў рашучасць і адказнасць за лёс радзімы: у І-й Устаўнай грамаце ён абвясціў сябе часовай уладай на тэрьггорыі Беларусі. Далейшы ход падзей, асабліва заключэнне Брэсцкага міру, паказаў, што камуністычнае кіраўніцтва Расіі, па сутнасці, разглядала тэрыторыю і насельніцгва Беларусі як аб'ект гандлю з Германіяй дзеля захавання сваёй улады. Прыняцце 2-й (абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі) і 3-й (абвяшчэнне незалежнасці БНР) Устаўных грамат, змест якіх неабходна ведаць, з'явілася лагічным працягам дзейнасці беларускіх нацыянальных сілаў па абароне інтарэсаў беларускага народа, 20 замацаванні дэмакратычнага шляху развіцця краіны.
Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць дзейнасці кіраўніцтва БНР па нацыянальна-культурным развіцці краіны (найперш адукацыя), замацаванні атрыбутаў дзяржаўнасці (сцяг, герб, пашпарт, паштовыя рэквізіты), пачатку стварэння органаў мясцовай улады, устанаўленні дыпламатычных стасункаў з іншымі дзяржавамі. Паколькі БНР існавала ў варунках фактычнага падзелу яе тэрьггорыі паміж Германіяй і Расіяй, пакажыце рэакцыю кіраўніцтва гэтых краін на факт абвяшчэння БНР і яе дзейнасць.
Звярніце ўвагу на прынцыповыя разыходжанні паміж гісторыкамі ў ацэнках самога факта абвяшчэння і існавання БНР, яе незалежнасці, вынікаў дзейнасці і ролі ў гісторыі беларускага адраджэння. Чаму адны аўтары сцвярджаюць, пгго БНР была рэальным увасабленнем мэты беларускіх дэмакратычных сілаў аб беларускай дзяржаўнасці. важнейшым этапам на шляху ажыццяўлення беларускай нацыянальнай ідэі, а іншыя - імкнуцца даказаць, што БНР была марыянеткавым утварэннем без прыкметаў дзяржаўнасці, нерэалізаванай спробай беларускай інтэлігенцыі стварыць беларускую дзяржаву, што яе дзейнасць не адпавядала інтарэсам беларускага народа? Паспрабуйце прааналізаваць розныя аргументы супярэчлівых бакоў, у тым ліку і такі, што без БНР не было б і БССР.
У трэцім пытанні найперш звярніце ўвагу на тое, што органы савецкага кіраўніцтва ў Маскве (ЦК балыпавіцкай партыі і Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт - УЦВК) пачынаюць актыўна займацца беларускай праблемай толькі са снежня 1917 г., якраз пасля 1 Усебеларускага з'езда. Пакажыце, на якія беларускія сілы абапіралася бальшавіцкае кірауніцтва, якія структуры былі створаны і як ішоў працэс выпрацоўкі рашэнняў па стварэнні беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Тут важна высветліць пазіцыю балыпавіцка-савецкіх прадстаўнікоў на Беларусі, многія з якіх пры падтрымцы Масквы потым зоймуць кіруючыя пасады ў органах улады БССР. Не менш важна і цікава прасачыць лёс новастворанай рэспублікі на працягу наступных двух гадоў, за якія тэрыторыя рзспублікі скарацілася з пяці губерняў да шасці паветаў, а насельніцтва - з больш чым 10 млн. да 1,6 млн. Характэрна, што ўсе падзелы, аб'яднанні і раз'яднанні тэрыторыі Беларусі пры новай уладзе - ад першага падзела яе тэрыторыі 3 сакавіка 1918 г. і да Рыжскага мірнага дагавора 18 сакавіка 1921 г, а потым і ў 1939, 1940, 1945 гг. - вырашаліся не ў Мінску і не беларускімі ўладамі. Веданне гэтых фактаў дазволіць аргументавана 21 параўнаць, якая з абвешчаных беларускіх дзяржаў, БНР ці БССР, была сапраўды марыянеткавай, а таксама даламожа зразумець. чаму многія гісторыкі падкрэсліваюць уяўны суверэнітэт савецкай Беларусі з першых дзён яе існавання і да канца 1980-х гадоў.
Тэма 6. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі, прычыны яе хугкай акупацыі.
2. Фашысцкі акупацыйны рэжым на Беларусі. Праявы калабарацыянізму і яго прычыны.
3. Партызанскі і падпольны рух на Беларусі і іх роля ў разгроме акупантаў.
4. Пачатак вызвалення Беларусі. Бой каля в Леніна. Аперацыя "Баграціён" і поўнае вызваленне Беларусі.
5. Уклад беларускага народа ў перамогу над германскім фашызмам і яго міжнароднае прызнанне.
Літаратура: [10; 12; 18; 21; 23; 24; 35; 69; 74; 79; 86; 104]
На пачатку вывучэння пастаўленых пытанняў трэба звярнуць увагу на такую вельмі важную акалічнасць: тэма вайны здаецца вельмі добра даследаванай, паколькі аб ёй існуе вялізарная колькасць разнастайнай літаратуры, аднак засталося шмат пытанняў, на якія пакуль што няма дакладных адказаў. Ёсць таксама нямала і амаль неасветленых старонак вайны. Болыш таго, некаторыя сцвярджэнні, якія яшчэ нядаўна здаваліся бясспрэчнымі, зараз падвяргаюцца сумненням, а многія факты ацэньваюцца па-новаму. Таму і трэба падысці да разгляду асноўных пытанняў тэмы вельмі ўважліва і, абапіраючыся на літаратуру, не баяцца адыходаў ад стэрэатыпаў, калі яны супярэчаць логіцы і факгам.
Разгляд першага пытання мэтазгодна пачаць з аналізу прычын нападу Германіі на Савецкі Саюз і характара вайны. Абавязкова трэба прывесці прыклады мужнага, гераічнага змагання пагранічнікаў, многіх вайсковых злучэнняў і мясцовага насельніцтва з агрэсарам на тэрыторыі Беларусі [10; 23; 69]. Таксама трэба коратка ахарактарызаваць захады ўладаў па мабілізацыі сілаў на адпор ворагу і іх вынікі. Без гэтага нельга будзе зразумець, чаму вайна для фашысцкай Германіі не стала "маланкавай" і ўсвядоміць значэнне двухмесячных абарончых баеў на тэрыторыі Беларусі для далейшага ходу вайны. Потым трэба 22 падыйсці да важнага і балючага пытання аб прычынах таго, што здарылася ў пачатку вайны. Неабходна пераканаўча адказаць на шэраг пытанняў: чаму, нягледзячы на працяглую, добрую падрыхтоўку да вайны, савецкія войскі былі вымушаны адступаць, панеслі цяжкія страты і пацярпелі паражэнні?; чаму захоп заходняй часткі Беларусі адбыўся менш чым за тыдзень, а Мінск быў акупаваны ўжо на шосты дзень вайны?; чаму ўся тэрыторыя Беларусі ( і не толькі яна!) была акупаваная ўсяго за два месяцы? Бадай, усе крыніцы ўказваюць на комплекс прычынаў такога ходу вайны ў яе пачатку. Але пры канкрэтным разглядзе гэтых прычын даследчыкі прытрымліваюцца розных ацэнак і высноваў. Трэба добра разабрацца ў сутнасці разыходжанняў паміж навукоўцамі.
Так, у савецкай літаратуры ў якасці рашаючых прычын паражэнняў Чырвонай Арміі ў першыя дні ванны называліся наступныя: раптоўнасць фашысцкага нападу; перавага агрэсара ў агульным эканамічным патэнцыяле, жывой сіле і тэхніцы і ў баявым вопыце; пралікі Сталіна ў ацэнцы ваенна-палітычнай сітуацыі перад вайной; пераацэнка савецка-германскага пакга аб ненападзе; масавыя рэпрэсіі супраць камандных кадраў Чырвонай Арміі; незавершанасць яе пераўзбраення і інш. Звярніце ўвагу, што такія падыходы пакуль яшчэ распаўсюджаны і зараз [21, 232-233].
Аднак у шэрагу сучасных публікацый падобныя погляды падвегнуты аргументаванай крытыцы. На фоне ўдакладненых фактаў і лічбаў яны выглядаюць неабгрунтаванымі альбо відавочна недастатковымі і не даюць здавальняючага тлумачэння прычын ваеннай катастрофы СССР у 1941 г.
Студэнтам трэба зразумець, што пошук вытокаў трагедыі 1941 г. нспазбежна прыводзіць да пытання: ці была Чырвоная Армія падрыхтаваная да абароны? Паколькі вынікі першых месяцаў ванны сведчаць аб адваротным, то пералічаныя вышэй прычыны можна лічыць толькі дадатковымі, часам параўнальна неістотнымі, а некаторыя і зусім непрымальнымі. І тады ў якасці галоўнай прычыны паражэнняў выступае непадрыхтаванасць Чырвонай Арміі да абароны. Трэба зазначыць, што названая прычына яшчэ толькі пачынае прызнавацца ў якасці галоўнай у сучаснай літаратуры. Яе прызнанне ў сваю чаргу выклікае пытанне, чаму ж, нягледзячы на добрую падрыхтоўку Савецкага Саюза да вайны, Чырвоная Армія не была гатова да абароны? Даволі аргументаваны адказ на яго спрабуюць даць аўтары шэрагу сучасных публікацый на гэтую тэму [66]. Ён заснаваны на тэзісе аб запланаванай падрыхтоўцы СССР да 23 нанясення апераджальнага ўдара па Германіі, з-за чаго савецкае кіраўніцтва лічыла немэтазгодным рыхтавацца да абароны. Падыход і аргументацыя аўтараў гэтай канцэпцыі грунтуецца на адпаведных фактах і лічбах. Іх пажадана ведаць і прывесці ў дыскусіі, якая, як правіла, узнікае пры высвятленні гэтага пытання.
Разгляд другога пытання трэба пачаць з характарыстыкі плана "Ост" - плана знішчэння часткі насельніцтва, каланізацыі і германі-зацыі акупаванай тэрыторыі. Затым неабходна засяродзіцца на двух асноўных аспектах гэтага пытання: сутнасці фашысцкага рэжыму на Беларусі і звязанай з ім праблеме калабарацыянізму. Спачатку трэба даць азначэнне, што такое акупацыйны рэжым увогуле і паказаць яго як сістэму ваенных, палітычных, эканамічных і ідэалагічных захадаў, якія ажыццяўлялі фашысцкія захопнікі на Беларусі. Па гэтаму аспекту ў літаратуры няма асаблівых разыходжанняў [75; 79; 86].
Што тычыцца праблемы калабарацыянізму, то яна даследавана яшчэ недастаткова. Апроч таго, у літаратуры да гэтага часу дамінуе агульнае адмоўнае стаўленне да ўсіх, хто знаходзіўся ў час вайны на акупаванай тэрыторыі і не змагаўся з ворагам. Каб разабрацца ў гэтым складаным пытанні, трэба, па-першае, высветліць прычыны, якія прывялі даволі вялікую колькасць беларусаў да супрацоўніцтва з акупантамі, што ў сваю чаргу дало падставы асобным даследчыкам выказаць думку аб наяўнасці на Беларусі ў час фашысцкай акупацыі элементаў своеасаблівай Грамадзянскай вайны [104]. Па-другое, разважаючы над пытаннем, як трэба ставіцца ўвогуле да тых беларусаў, якія ў той ці іншай форме супрацоўнічалі з акупантамі, вельмі важна зразумець, што галоўным крытэрыем у ацэнках такіх людзсй з'яўляюцца іх канкрэтныя ўчынкі і матывы, якімі яны кіраваліся. Зыходзячы з гэтага, варта, у прыватнасці, выдзеліць матывы і паводзіны той часткі беларускай інтэлігенцыі, якая на пэўным этапе звязвала з Германіяй надзеі на стварэнне сапраўды нацыянальнай беларускай дзяржаўнасці без улады бапьшавікоў, а ў будучым і без фашыстаў [104]. Замацаванне катэгарычна негатыўнага стаўлення да такіх людзей, іх безумоўнае асуджэнне агулам як здраднікаў характэрна для падыходаў сталінскіх часоў.
Выключна важным з'яўляецца трэцяе пытанне. Вядома, што за гераізм, самаахвярнае змаганне беларускіх патрыётаў з акупантамі Беларусь у гады вайны называлі рэспублікай-партызанкай. Таму пажадана, каб студэнты паказалі працэс станаўлення партызанскага і падпольнага руху, яго цяжкасці і недахопы. Абавязкова трэба называць імёны яго ўдзельнікаў (і не толькі кіраўнікоў). якія праславілі 24 Беларусь, і, канечне, неабходна спыніцца на найбольш важных падзеях у гісторыі партызанскага і падпольнага рухаў ("рэйкавая вайна, дыверсійная і прапагандысцкая дзейнасць, існаванне партызанскіх зонаў і інш.). Разам з тым трэба асцярожна карыстацца абагульненымі дадзенымі аб колькасці партызанаў і падполыпчыкаў, вынікаў іх дзейнасці, нанесеных імі стратах акупантам і г. д., якія фігуруюць у розных крыніцах. Іх трэба лічыць у пэўнай ступені ўмоўнымі, бо ў болыпасці выпадкаў яны не з'яўляюцца канчаткова дакладнымі [10; 22; 30; 59].
Такую ж заўвагу можна зрабіць і ў дачыненні да агульных маш-табаў партызанскага і падпольнага рухаў. Неабходна звярнуць увагу на тэзіс аб ўсенародным характары барацьбы ў тыле ворага, які на працягу дзесяцігоддзяў сцвярджала афіцыйная гісторыя і які да гэтага часу паўтараеццаа і ў некаторых сучасных публікацыях. З улікам ведаў па папярэдняму пытанню, студэнгы могуць абмеркаваць пытанне, ці з'яўляецца тэзіс аб усенароднасці барацьбы ў тыле ворага пераканаўчым і бясспрэчным і ці няма тут відавочнага перабольшвання.
Аналагічна трэба абмеркаваць і тэзіс аб выключнай ролі Камуністычнай партыі ў арганізацыі і кіраўніцтве барацьбой з акупантамі. Ці не атрымліваецца ў такім выпадку, што без камуністаў народ мог бы змірыцца з акупацыяй? Магчымае прызнанне гэтых тэзісаў як відавочных перабольшанняў ніколькі не ставіць пад сумненне вялікую ролю партызанскага і падпольнага рухаў у барацьбе з ворагам, яго сапраўды масавы характар і вядучую ролю Камуністычнан партыі, яе падпольных камітэтаў у арганізацыі і кіраўніцгве барацьбой на акупаванай тэрыторыі. Але гэтая роля выяўлялася, а потым узмацнялася ўжо ва ўмовах акупацыі. Таму ў гісторыі барацьбы з акупантамі і выдзяляюцца асобныя перыяды, аналізуюцца прычыны, па якіх яна далёка не адразу набыла масавы характар.
На пачатку абмеркавання чацвёртага пытання трэба нагадаць, што вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося ўжо восенню 1943 г., назваць шэраг праведзеных у гэты час аперацый Чырвонай Арміі (у тым ліку Смаленскую, часткай якой быў вядомы бой каля в. Леніна). Неабходна коратка прааналізаваць прычыны, па якіх савецкія войскі не змаглі восенню і зімой 1943-1944 гг. цалкам вызваліць Беларусь, а пасля гэтага асноўную ўвагу ўдзяліць наступальнай аперацыі "Баграціён". Паколькі яна была адной з самых паспяховых аперацый Чырвонай Арміі і ў гісторыі Беларусі мае асаблівае значэнне, трэба болып падрабязна спыніцца на яе правядзенні і выніках [12].
Заключнае пытанне тэмы накіравана на абагульняючую, максі- 25 мальна поўную харакгарыстыку ўклада беларускага народа ў агульную перамогу над фашысцкай Германіяй. Пры гэтым не трэба абмяжоўвацца толькі канстатацыяй ролі ў гэтым партызанскага руху і барацьбы падполыпчыкаў, як яшчэ нярэдка робіцца ў літаратуры па вайне. Разам з безумоўна высокай ацэнкай ролі партызанскага і падпольнага рухаў у дасягненні перамогі, трэба, па-першае, выкарыстаць абагульненыя дадзеныя аб беларусах, якія ваявалі з ворагам у складзе дзеючай арміі на франтах Вялікай Айчыннай вайны; па-друтое, распавесці аб бсларусах, якія змагаліся за межамі Беларусі. былі ўдзельнікамі руху Супраціўлення ў Еўропе і, па-трэцяе, ахарактарызаваць уклад у перамогу тых беларусаў, што працавалі на яе ў савецкім тыле ва ўсходніх раёнах СССР. Зразумела, неабходна падмацаваць зробленыя высновы адпаведнымі прыкладамі, прывесці канкрэтныя факты, прозвішчы людзей.
Апошні аспект гэтага пытання і ўсёй тэмы ў цэлым тычыцца міжнароднага прызнання вялікіх заслуг беларускага народа у барацьбе з германскім фашызмам. Яно, як вядома, знайшло адлюстраванне ў рашэнні ўключыць БССР у лік краін-заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Канстатуючы гэта і прыводзячы адпаведны фактычны матэрыял, варта, разам з тым, заўважыць, шго знаходжанне БССР у складзе гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі доўгі час мела пераважна фармальны характар і толькі з набыццём дзяржаўнай незалежнасці членства Рэспублікі Беларусь у ААН напоўнілася рэальным зместам [18, 424-430; 24, 263-267].
Тэма 7. РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ — НОВЫ ЭТАП БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
1. Крызіс СССР як унітарнай дзяржавы. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і яе значэнне.
2. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі, прыняцце законаў аб назве і дзяржаўнай сімволіцы краіны. Удзел у стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
3. Развіццё Беларусі ў варунках незалежнасці і дзяржаўнага суверэнітэту.
Літаратура: [18; 21; 23; 24; 32; 50; 51; 69].
Тэма ахоплівае адносна непрацяглы перыяд найноўшай гісторыі Беларусі - канец 1980-х гг. - пачатак XXI ст. Аднак ён напоўнены выключна важнымі падзеямі, якія карэнным чынам змянілі ход сусветнай, еўрапейскай і беларускай гісторыі. На гэтым адрэзку часу Беларусь увайшла ў міжнародную супольнасць як незалежная дзяржава, унутры краіны былі зроблены рашучыя крокі ў справе беларускага нацыянальнага адраджэння, умацавання дзяржаўнага суверэнітэту. Разам з тым у сярэдзіне 90-х гг. у сацыяльна-палітычным жыцці Беларусі адбыліся змены, якія сустрэлі неадназначную ацэнку ў беларускім грамадстве і за межамі краіны, выклікалі супярэчлівыя наступствы.
Першае пытанне неабходна пачаць з кароткага агляду тых зменаў у СССР, якія адбыліся ў варунках перабудовы напрыканцы 80-х гг. Перш за ўсе трэба засяродзіць ўвагу на аналізе праяваў крызісу, які ахапіў СССР, і аргументавана паказаць, што крызіс быў сістэмным. Гэта значыць, што ён ахапіў асноўныя сферы жыцця савецкага грамадства: эканоміку, палітыку, ідэалогію, міжнацыянальныя і міждзяржаўныя стасункі. Важна ўсвядоміць. што паступовае нарастанне разыходжанняў паміж саюзнымі рэспублікамі з'явілася вынікам нявырашаных своечасова глыбокіх праблем і супярэчнасцяў. Урэшце рэшт, разам з нарастаннем эканамічнага і палітычнага крызісу ў краіне, не вытрымаў праверкі часам і той тып міжнацыянальных стасункаў, які склаўся ў СССР і трымаўся на жорсткай цэнтралізацыі. Яе ўвасабляла і забяспечвала аднапартыйная сістэма пры манаполіі КПСС на ўладу. Дзеля захавання гэтай манаполіі КПСС імкнулася да ўніфікацыі нацыянальна-дзяржаўнага жыцця (дастаткова ўспомніць праграмны тэзіс аб "слиянии наций и языков") і рознымі спосабамі, уключаючы масавыя рэпрэсіі, стрымлівала нацыянальна-дэмакратычнае развіццё рэспублік. Таму невыпадкова падзенне аўтарытэту і ўплыву КПСС шло адначасова з узмацненнем цэнтрабежных тэндэнцый сярод савецкіх рэспублік. Звярніце ўвагу, што напрыканцы 80-х - пачатку 90-х гадоў разыходжанні паміж рэспублікамі набылі розныя формы: ад парламенцкіх дыскусій на саюзным узроўні да ўзброенай барацьбы паміж асобнымі рэспублікамі і ўнутры іх. Прывядзіце адпаведныя прыклады.
Уздым нацыянальнага абуджэння Беларусі ў разглядаемы перыяд мэтазгодна праілюстраваць прыкладамі з дзейнасці нацыянальна- дэмакратычных арганізацый і рухаў. Менавіта пад іх ўздзеяннем, а таксама ў выніку мэтанакіраванай працы нацыянальна арыентаваных дэпутатаў тагачаснага Вярхоўнага Савета была прынята "Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі" [32].
Знаёмства студэнтаў з артыкуламі Дэкларацыі дасць 27 магчымасць належным чынам ацаніць яе змястоўнасць і паказаць, што разам з Законам аб мовах у Беларускай ССР яна ўвайшла ў лік важнейшых дакументаў 1990 г. Гэта тым больш неабходна, што некаторыя аўтары спрабуюць прынізіць значэнне Дэкларацыі, а само яе прыняцце лічаць ледзь не памылковым. Між тым, кожны артыкул Дэкларацыі накіраваны на сцвярджэнне нацыянальна-дзяржаўных, палітычных, эканамічных, культурных і іншых правоў беларускага народа. У крызіснай сітуацыі жніўня 1991 г. Дэкларацыі быў нададзены статус канстытуцыйнага акта і на працягу двух с паловай гадоў яна выконвала ролю часовай канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дэкларацыя заканадаўча забяспечыла першыя гады новага этапа нацыянальнага адраджэння. Невыпадкова 27 ліпеня. дзень прыняцця Дэкларацыі, быў зацверджаны як агульнадзяржаўнае свята Дзень Незалежнасці.
Другое пытанне мэтазгодна пачаць з кароткага агляду падзей 18-21 жніўня 1991 г. у Маскве (так званы "жнівеньскі путч"), якія перакрэслілі магчмасць падпісання новага саюзнага дагавора і стварылі рэальную пагрозу дэмакратычнаму развіццю рэспублік. Важна высветліць, чаму пазіцыя тагачаснага партыйна-савецкага кіраўніцтва Беларусі выклікала абурэнне дэмакратычных колаў і нават камуністычная большасць Вярхоўнага Савета БССР прагаласавала за прыпыненне дзейнасці КПБ. Менавіта на гэтай хвалі незадаволенасці і недаверу як да саюзнага цэнтру, так і да кіраўніцгва рэспублікі, былі прыняты выключна важныя рашэнні: аб наданні Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статуса Канстытуцыйнага акта, аб незалежнасці краіны, яе новай назве, вяртанні гістарычнай нацыянальнай дзяржаўнай сімволікі і ўвядзенні свята Дня Незалежнасці. Гэтыя рашэнні мелі вялізарны дзяржаўна-палітычны сэнс, бо яны юрыдычна замацоўвалі суверэнітэт і незалежнасць краіны, цесную сувязь і пераемнасць гістарычных традыцый. Разам з дзяржаўнасцю беларускай мовы, яны стварылі доўгатэрміновую аснову для развіцця нацыянальна-дзяржаўнай самасвядомасці беларускага народа. Аднак якраз гэтыя лёсавызначальныя рашэнні сустрэлі неадназначную ацэнку часткі насельніцтва, выклікалі адкрытую незадаволенасць кансерватыўна настроеных прадстаўнікоў кіруючага апарата і ўсіх тых, хто выступаў супраць беларусізацыі. У краіне была разгорнута шырокая прапагандысцкая кампанія, на хвалі якой некаторыя рашэнні 1990-1991 гг. былі перагледжаны ў выніку рэферэндума 1995 г.
Уважліва трэба разгледзець рашэнні па дэнансацыі саюзнага дагавора ад 30 снежня 1922 г. і стварэнні СНД, прынятых кіраўнікамі 28 Беларусі, Расіі і Украіны ў снежні 1991 г. Сутнасць праблемы заключаецца ў адказе на прынцыпова важнае пытанне: што адбылося на самой справе ў рэзідэнцыі беларускага ўрада "Віскулі" ў Белавежскай пушчы - "развал" ("разбурэнне", "ліквідацыя") прадстаўнікамі трох рэспублік вялікай краіны СССР, як сцвярджаюць некаторыя аўтары, ці палітычная і юрыдычная канстатацыя таго факта, што Савецкі Саюз ужо перастаў існаваць як суб'ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць? Інакш кажучы, існаваў яшчэ СССР на той момант рэальна ці ён заставаўся як юрыдычны феномен толькі на паперы дагавора 1922 г.? I калі існаваў, то якія рэальныя ўладныя структуры яго прадстаўлялі? Зыходзячы з таго, якім будзе адказ на гэтае пытанне, трэба альбо прызнаць, што рашэнні ў Віскулях на самой справе прывялі да крызісу і разбурэння Саюза, альбо, наадварот, прызнаць, што падпісанне акта аб нядзейснасці дагавора 1922 г. і стварэнні СНД азначала юрыдычнае прызнанне факта ўжо адбыўшагася распаду Саюза. Трэба памятаць. што к таму часу ўсе рэспублікі заявілі аб сваім суверэнітэце і незалежнасці. Пагадненне аб стварэнні СНД стварыла магчымасць задаволіць прыхільнікаў саюзных сувязяў для захавання і пашырэння міждзяржаўных кантактаў ва ўсіх сферах. Застаецца прааналізаваць асноўныя напрамкі супрацоўніцтва рэспублік у межах Садружнасці, яго вынікі і праблемы [18, 464-469; 23, 561-576; 24, 294-300; 69, 455-487].
На пачатку трэцяга пытання неабходна растлумачыць, чаму Канстытуцыя БССР 1978 г. ужо не адпавядала новым рэаліям. Прыгадайце, які дакумент замяніў яе ў якасці часовай канстытуцыі краіны пасля абвяшчэння незалежнасці. Важна прасачыць працэс распрацоўкі і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе прынцыповыя адрозненні ад папярэдняй. Неабходна звярнуць увагу на дыскусіі па такіх нормах Асноўнага закона, як дзяржаўнасць беларускай мовы, увядзенне пасады прэзідэнта і яго паўнамоцтваў, месца і роля Канстытуцыннага суда і інш. Растлумачце сутнасць азначэння Рэспублікі Бсларусь як суверэннай, прававой, унітарнай дзяржавы.
Пасля зацвярджэння ў сакавіку 1994 г. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь асноўнымі падзеямі дзяржаўна-палітычнага развіцця сярэдзіны 90-х гт. становяцца выбары прэзідэнта краіны, ініцыяваныя прэзідэнтам рэферэндумы 1995 г. і 1996 г. Мэтазгодна разгледзець прычыны нарастання супярэчнасцяў паміж першым прэзідэнтам краіны (выканаўчай уладай) і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь (уладай заканадаўчай). Прынцыпова важна прааналізаваць палітычны і нацыянальна-культурны сэнс пытанняў, вынесеных на рэферэндумы.
У сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі можна пазначыць два этапы першы - да 1995 г., другі - пасля. Кожны з іх меў свае асаблівасці. Яны адлюстраваны ў навучальна-дапаможнай літаратуры. Неабходна адзначыць станоўчыя моманты дзяржаўнай палітыкі па стабілізацыі эканомікі ў другой палове 90-х гг, а таксама цяжкасці і нявырашаныя праблемы [20; 23; 24).
Пэўнае месца трэба адвесці разгляду міжнароднага становішча Рэспублікі Беларусь [18, 469-474; 24, 308-312]. Звярніце ўвагу на сэнс асноўных базавых прынцыпаў знешняй палітыкі (без'ядзернасць і нейтралітэт), якія Беларусь абрала пасля абвяшчэння незалежнасці. Неабходна таксама адзначыць поспехі ў міжнародным прызнанні Беларусі да сярэдзіны 90-х гг., а затым высветліць прычыны пэўных складанасцяў у стасунках з заходнімі дзяржавамі, еўрапейскімі міжнароднымі арганізацыямі. Больш увагі трэба ўдзяліць разгляду сувязяў з Расіяй, якія за гэты час прайшлі шлях ад асобных дагавораў аб супрацоўніцтве ў розных галінах, да пагаднення аб стварэнні саюзнай дзяржавы, а таксама вынікі і праблемы на гэтым шляху.
